Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў верасні разагналася да 6,1%

Спажывецкія цэны ў Беларусі ў верасні 2020 года выраслі на 6,1% у гадавым выражэнні, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

27.08.3.jpg


У параўнанні з жніўнем цэны на тавары і паслугі ў верасні выраслі на 0,9%, з пачатку года — на 4,7%.

Цэны на харчовыя тавары ў верасні 2020 года ў гадавым выражэнні выраслі на 5,0%, да жніўня — на 0,5%, з пачатку года — на 3,0%.

Нехарчовыя тавары за год (верасень 2020 года да верасня 2019 года) падаражэлі на 6,8%, да жніўня 2020 года – на 2,0%, з пачатку года – на 6,3%

Паслугі сталі даражэй на 6,9% у гадавым выражэнні, на 0,4% у параўнанні са жніўнем і на 5,8%, з пачаткам года.

Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, схільныя ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у верасні 2020 года ў параўнанні са жніўнем 2020-га склаў 101,4%, са снежнем 2019 года — 105%.

Паводле АФН