«Еўраопт» папярэдзіў пра часовыя перабоі ў працы некаторых крам

Некаторыя крамы «Еўраопт» могуць часова не працаваць 4 студзеня. Гэта звязана з непаладкамі ў кампаніі «Тусон», якая абслугоўвае касавыя апараты.

news_shop_petrikov_44f7b8e0c1e4100de5382973cd2e4468b33c780d.jpg


Папярэджанне пра магчымасць перабояў у працы гаворыцца на афіцыйным сайце «Еўраопта». Якія крамы працаваць не будуць, пры гэтым не паведамляецца: бачна, у кампаніі самі пра гэта не ведаюць.

Праблемы з працай касавага абсталявання ў буйных гандлёвых сетках пачаліся 2 студзеня. МАРГ патлумачыў іх збоем у праграмным забеспячэнні кампаніі «Тусон». Праблему абяцалі вырашыць 3 студзеня, але, па ўсім бачна, так і не вырашылі.


Міністэрства па падатках і зборах заявіла, што праблема не звязаная з працай сродкаў кантролю падатковых органаў.