ЕАБР: Зніжэнне колькасці працоўнай сілы — адзін з фактараў, што абмяжоўваюць патэнцыял росту эканомікі
Еўразійскі банк развіцця назваў зніжэнне колькасці рабочай сілы адным з магчымых фактараў, якія абмяжоўваюць патэнцыял росту беларускай эканомікі, які ацэньваецца цяпер каля 1 працэнта ў год.
ЕАБР канстатуе, што ўзровень беспрацоўя ў Беларусі знізіўся да 3,8% у IV квартале 2021 г. з 4,1% годам раней (паводле ацэнкі Белстата). Гэта адбылося на фоне скарачэння апераджальнымі тэмпамі колькасці беспрацоўных грамадзян у параўнанні са скарачэннем колькасці занятых (мінус 9,4 і 2% г/г адпаведна).
Колькасць працоўнай сілы, паводле звестак Белстата, у IV квартале 2021 г. склала 5 012,2 тыс. чал., што амаль на 116 тыс. (або на 2,3%) менш за IV квартал 2020 г.