Для страйкоўцаў на дзяржаўных прадпрыемствах стварылі чат-бот «Завод»

Чат-бот «Завод» — інструмент, з дапамогай якога, кажуць супрацоўнікі, рабочыя змогуць аб’яднацца, а краіна даведаецца праўдзівую інфармацыю пра настроі працаўнікоў, піша Свабода.

izobrazenie_viber_2020_08_14_15_46_23_logo_1.jpg

«Пратэсты на беларускіх заводах працягваюцца, — адзначаюць распрацоўнікі праграмы. — Праз тое, што ўлады запусцілі машыну рэпрэсій, ён набыў новыя формы: італьянская забастоўка, выхад з дзяржаўных прафсаюзаў, стварэнне сваіх аб’яднанняў. На жаль, атрымаць абʼектыўную інфармацыю пра сітуацыю на прадпрыемствах складана: кіраўніцтва цісне на супрацоўнікаў, афіцыйныя асобы спрабуюць пераканаць, што ўсё добра».
Каб даведацца праўду настроі на заводах, і стварылі чат-бот. Распрацоўнкі таксама разлічваюць, што ён дапаможа працоўным адчуць дух адзінства і згуртавацца.
Чат-бот збірае звесткі праз Telegram і для Viber:

  • З якога завода супрацоўнік, які адказвае на пытанні
  • Ці падтрымліваюць завадчане патрабаванні пратэстоўцаў
  • Колькі працаўнікоў актыўна страйкуюць, а колькі яшчэ рыхтуюцца
  • Ці гатовыя работнікі падтрымліваць італьянскі страйк
  • Колькі супрацоўнікаў выйшлі з дзяржаўнага прафсаюза


Можна адказаць не толькі за сябе, а і за калегу, які не ўмее карыстацца месенджарам, пішуць распрацоўнікі.