Цэны на бензін зноў павышаюцца
«Белнафтахім» чарговым разам за гэты год падымае цэны на бензін на 1 капейку, піша Еўрарадыё.
Як паведамляе прэс-служба канцэрна, з 29 верасня цэннікі на АЗС будуць такія: АІ-92-К5-Еўра — 1,58 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,68 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,90 рубля, ДП — 1,68 рубля.
У канцэрне абгрунтоўваюць такое рашэнне ростам каціровак нафты. За вераснь яны ў сярэднім склалі 63 долары і выраслі ў параўнанні са жніўнем на 6,6%. З улікам росту каціровак нафты і змянення курсу беларускага рубля сыравіна для беларускіх НПЗ падаражэла на 7%. Павышэнне цэнаў на паліва дазволіць падтрымаць фінансавае становішча вытворцаў нафтапрадуктаў.