Беларусь гатова пастаўляць электраэнергію ва Украіну
Пра гэта заявіў міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Мінску
Па словах міністра, у 2015 годзе Беларусь у цэлым разлічвае падвоіць экспарт электраэнергіі.
"Калі ўсё пойдзе так, як мы разлічваем, у 2015 годзе экспарт электраэнергіі з Беларусі можа скласці 1 млрд кВт.гадз, у той час як у 2014 — каля 500 млн
кВт.гадз", — сказаў У.Патупчык.
Ён таксама праінфармаваў, што ў 2015 годзе Беларусь плануе імпартаваць з РФ 2,5 млрд кВт.гадз электраэнергіі.
Раней Мінэнерга Беларусі паведамляла, што ў 2015 годзе імпарт электраэнергіі складзе 2,8 млрд. кВт.гадз, пры гэтым увесь аб'ём імпарту прыйдзецца на Расію.
Паводле censor.net.ua