Беларусбанк аднаўляе выдачу крэдытаў на пакупку жылля
ААТ “ААБ Беларусбанк” з 9 чэрвеня аднаўляе выдачу крэдытаў на набыццё жылых памяшканняў.
Скарыстацца крэдытамі могуць грамадзяне, якія заключылі дамовы куплі-продажу памяшканняў, пабудаваных па дзяржаўнай замове ў адпаведнасці з указам ад 8 мая 2013 года нумар 215 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні будаўніцтва (узвядзення, рэканструкцыі) жылых памяшканняў».
Крэдыты прадастаўляюцца на тэрмін да 15 гадоў з выплатай 37,5 працэнта гадавых за фактычны час карыстання крэдытам.
Максімальная сума крэдыту — да 75 працэнтаў ад цаны набываемага жылога памяшкання (для шматдзетных сем'яў, якія маюць траіх і больш непаўналетніх дзяцей, — 95 працэнтаў) у
межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка.
Беларусбанк не выдаваў крэдыты на пакупку жылля з 1 кастрычніка 2013 года.
БЕЛТА