Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў выстаўлены на таргі. Ён належаў кампаніі Чыжа
Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў выстаўлены на таргі. Камбінат належаў кампаніі «Трайпл», якая кантралюецца Юрыем Чыжом.
Усе аб'екты выстаўлены на продаж адзіным лотам, у склад якога ўваходзіць больш за 1000 пазіцый. Сярод іх як разнастайныя будынкі, так і офісная мэбля, тэхніка, аўтамабілі, абсталяванне. Пачатковы кошт лота — 45,1 мільёнаў рублёў (каля 18 мільёнаў долараў).
У красавіку 2020 года Эканамічны суд Брэсцкай вобласці прызнаў прадпрыемства банкрутам і прызначыў яго санацыю.
«Наша Ніва»