Акцызы — каля 15 працэнтаў усіх прыбыткаў бюджэту!

У сярэднім 76 рублёў заплаціў кожны жыхар Беларусі ў бюджэт у якасці акцызаў за студзень-люты 2022 года.

akcyzy.jpg

Усяго акцызы прынеслі рэспубліканскаму бюжджэту 0,7 мільярда рублёў — каля 15 працэнтаў усіх прыбыткаў, паведамляе тэлеграм-канал “Нашы грошы”

Акцызы — падаткі, якія ўключаюцца ў цану алкаголю, тытуню, аўтамабільнага паліва. 100% сабраных акцызаў залічваецца ў рэспубліканскі бюджэт. У параўнанні з аналагічным перыяд 2021 года паступленні ад акцызаў выраслі на 35,8%.