6 мільёнаў еўраў ЕЗ выдаткуе на падтрыманне кансультацыйнай праграмы малога і сярэдняга бізнесу

Еўрапейскі Звяз выдаткуе 6 мільёнаў еўраў на падтрыманне кансультацыйнай праграмы для прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу.

39091424fa8ceacf4cb12cce179f8f16.jpg


Андрэа Віктарын, кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага Звязу ў Беларусі канстатавала, што ў краіне працягвае паляпшацца бізнес-клімат і ўмовы для працы прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу.
Па словах дыпламата, ЕЗ працягвае заставацца адным з асноўных партнёраў Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця, і ў тым ліку, праз яго падтрымлівае сярэдні і малы бізнес у Беларусі.
Па словах Віктарын, ЕЗ вырашыў працягнуць праграму кансультацый для малога бізнесу сумесна з ЕББР і вылучыць яшчэ шэсць мільёнаў еўраў на гэтую праграму таму, што бачыць паспяховасць папярэдніх праграм.
У Тўітэры прэс-службы ЕБРР таксама зʼявілася інфармацыя, што праграма падтрымання малых і сярэдніх прадпрыемстваў адзначае пяцігоддзе дзейнасці ў Беларусі. Па выніках працы праграмы ў краіне створана 250 прадпрыемстваў з 1500 рабочых месцаў.
Belsat.eu запытаў старшага саветніка па знешнім сувязям ЕБРР у Усходняй Еўропе Антона Усава, як будзе ажыццяўляцца гэтая праграма. 
«ЕЗ сапраўды разлічвае вылучыць 6 мільёнаў еўраў на падтрымку МСП ў Беларусі.
Кампаніі адчуваюць на сабе стратэгічныя ваганні. Праграма падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу дапамагае ім знайсці экспертаў, кансультантаў.Аднак паслугі экспертаў аплачваюць самі прадпрымальнікі. Асноўныя паказчыкі паспяховасці праекта – вядома, KPI, і па выніках вырабленай працы кампанія мае права на кампенсацыю паслуг кансультанта на суму да 10 тысяч еўраў. У дарагіх праектах сума кампенсацыі можа дасягаць 50-60 тысяч еўраў.