Раман Пратасевіч з'явіўся ў Twitter і анансаваў перамены ў сваім жыцці

Блогер Раман Пратасевіч пасля заўважнай адсутнасці ў інфаполі апублікаваў некалькі пастоў у Twitter. Ён анасаваў «некаторыя змены» ў жыцці, пра якія абяцаў распавесці.

234_xj7b5_xw6hn.png


«Ну што, сябры. Вырашыў паволі вяртацца ў твітар пасля працяглага перапынку. Доўгі час, як вы заўважылі, я нічога не пісаў. І звязана гэта было з тым, што я адыходзіў ад навін, негатыву і інфармацыйнага шуму. І гэта выдатна дапамагло. Ну а ў бліжэйшы час у маім жыцці адбудуцца некаторыя змены, пра якія я абавязкова раскажу і тут», — напісаў ён у Twitter, паведамляе «Наша Ніва».

Пратасевіч прапанаваў падпісчыкам пісаць здагадкі наконт яго планаў, спойлерам паставіў фота з прарасійскім «патрыётам» Дзмітрыем Беляковым.

Блогер Раман Пратасевіч быў затрыманы разам са сваёй дзяўчынай Соф'яй Сапега 23 траўня пасля прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта «Ryanair».

Паведамлялася, што ў дачыненні да Пратасевіча, які быў галоўным рэдактарам найбуйнейшага тэлеграм-канала, заведезена некалькі крымінальных спраў.

Пазней з Раманам Пратасевічам дзяржСМІ запісалі некалькі інтэрв'ю, ён паўдзельнічаў у рэзананснай прэс-канферэнцыі Памежнага камітэта 14 чэрвеня, яго перавялі пад хатні арышт, ён завёў Twitter. Але апошні допіс там быў датаваны 18 жніўня. Пасля гэтага ён знік з інфармацыйнай прасторы.

14 студзеня яго адвакатка заявіла, што з Раманам не праводзіцца следчых дзеянняў.

Тым часам справа Соф'і Сапега перададзена ў суд, яе вінавацяць па сямі артыкулах.