Крымінальную справу Сафіі Сапега даслалі ў суд
Сафію Сапега збіраюцца неўзабаве судзіць — справа дасланая ў суд.
Крымінальную справу супраць Сафіі Сапегі даслалі ў Гродненскі абласны суд. Дата разгляду справы ў судзе яшчэ не прызначаная. Сафію Сапега вінавацяць па 7 артыкулах КК.
Днямі з’явілася паведамленне, што Сафія напісала прашэнне аб памілаванні. У эфіры расійскай радыёстанцыі «Эхо Москвы» айчым Сафіі Сапегі Сяргей Дудзіч выказаў спадзяванне, што Лукашэнка памілуе палітзняволеную. Аднак нейкае рашэнне можа быць прынятае толькі пасля суду.
Нагадаем, Сафію Сапега затрымалі 23 траўня разам з Раманам Пратасевічам — у той дзень у мінскім аэрапорце пасадзілі самалёт Ryanair. Спачатку Сафію з Раманам утрымлівалі ў СІЗА, а з чэрвеня яна, нібыта, разам з Пратасевічам жыла дзесьці пад хатнім арыштам.
Сафія Сапега прызнаная праваабаронцамі палітзняволенай.