Аляксандра Герасіменя пераехала ў Вільню і ўзначаліла Фонд салідарнасці спартоўцаў

Трохразовы прызёр Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя ўзначаліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці. Герасіменя пераехала ў Вільню і ўжо правяла некалькі сустрэч з прадстаўнікамі спартыўных асацыяцый і мясцовымі чыноўнікамі.

gerasimenya_sos_1_x0kmv_pfz9f.jpg


«Нашай галоўнай задачай стане фінансавая, псіхалагічная, арганізацыйная і любая іншая дапамога беларускім спартсменам, якія пацярпелі ад дзеянняў рэжыму. Мая роля ў фондзе будзе каардынаваць ўсе напрамкі работы Фонду: ад фандрайзінгу да дапамогі спартсменам. Мы таксама хочам узмацніць узаемадзеянне з міжнароднымі арганізацыямі і федэрацыямі па розных відах спорту для таго, каб сітуацыя з правамі спартсменаў у Беларусі не сыходзіла з еўрапейскага і Сусветнага парадку дня», — заявіла спартсменка.

Алякссандра Герасіменя раней выказвалася супраць фальсіфікацыі выбараў і супраць гвалту

«Наша Ніва»