Жывёла-талісман. Як жывуць коткі ў Кітаі

У Кітаі прынята лічыць: чым больш дарослая кошка, тым больш шчасця прыносіць яна сваім гаспадарам. Кошка – жывёла-талісман, і раней у кожнага кітайца ў хаце абавязкова была керамічная статуэтка кошкі. Паводле павер'яў, яна не толькі ўпрыгожвала дом, але і адганяла злых духаў ад яго насельнікаў. 

Падабранае з вуліцы шэсць гадоў таму кволае кацяня. Зараз гэта 8-кілаграмовы здаровы кот па мянушцы Цзунцзы

Падабранае з вуліцы шэсць гадоў таму кволае кацяня. Зараз гэта 8-кілаграмовы здаровы кот па мянушцы Цзунцзы

Медытаваць жыхары Кітая імкнуліся таксама ў прысутнасці гэтых жывёл, бо лічылася, што яны спрыяюць медытацыі.

8c5316aac2f24ba3a45fa77620a97729.jpg

Першая ўзгадка пра катоў у старажытнакітайскай літаратуры пагружаецца ў шостае стагоддзе: у адным манускрыпце распавядаецца аб свяшчэннай кошцы Маа, якая ахоўвала рысавыя палі ад мышэй. Па кошках кітайцы звяралі час: раніцай зрэнкі кошак абрысам і памерам нагадвалі фінікавую костачку, а апоўдні яны ператвараліся ў ледзь прыкметную шчылінку.

Хатняя кошка па мянушцы Мінсін. Калі мой калега адпраўляецца ў адпачынак, я з задавальненнем даглядаю яе

Хатняя кошка па мянушцы Мінсін. Калі мой калега адпраўляецца ў адпачынак, я з задавальненнем даглядаю яе


Як гэта ні дзіўна, але ў кітайскім астралагічным календары кошкі няма. Як заўсёды, яна пацярпела з-за свайго незалежнага характару – калі буда сабраўся ўзыходзіць ў нірвану, ён праз сваіх памочнікаў паклікаў жывёл на цырымонію. З'явіліся ўсе, апроч кошкі, якая па розных версіях або спала, або палявала, або пакрыўдзілася на тое, што не атрымала асабістага запрашэння. І вось за сваю непачцівасць яна і была пакараная.

4316d9ba45954a1cab3bb6b72d5221ea.jpg


Кітай займае другое месца ў свеце па колькасці хатніх кошак – 53 мільёны пухнатых камякоў кожны дзень адчуваюць на сабе клопат сваіх гаспадароў. На жаль, я не знайшоў у інтэрнэце статыстыкі, колькі ў Кітаі бяздомных кошак або кошак, што жывуць пры офісах, гандлёвых цэнтрах, храмах, установах – тых жывёл, якія кормяцца ад чалавека і так ці інакш залежаць ад яго.

Гэту найпрыгажэйшую маладую трохкаляровую кошку я ўсё лета сустракаў на тэрыторыі аднаго гандлёва-забаўляльнага комплексу на ўсходзе Пекіна

Гэту найпрыгажэйшую маладую трохкаляровую кошку я ўсё лета сустракаў на тэрыторыі аднаго гандлёва-забаўляльнага комплексу на ўсходзе Пекіна

Бяздомных дарослых катоў і кошак кітайцы не забіраюць у хаты, але і не пакідаюць іх на галодную смерць – у шматлікіх зацішных куточках буйных гарадоў вы абавязкова ўбачыце міскі з сухім кормам і вадой. Таксама ў апошнія гады ў Кітаі атрымала шарокае распаўсюджанне гуманная практыка скарачэння колькасці вулічных «Барсікаў» і «Мурак» – бяздомных жывёл ловяць, стэрылізуюць і зноў выпускаюць у знаёмае ім асяроддзе пражывання.


(фота – Р.Мышкоўскі, МРК-анлайн на беларускай мове)

belarusian.cri.cn