Жырыноўскі: Пажадана, каб усе, хто ваюе на Данбасе, пазабівалі адзін аднаго
Уладзімір Жырыноўскі упэўнены: «экстрэмісты», якія ваююць на Данбасе, нясуць пагрозу Расіі незалежна ад таго, які бок яны падтрымліваюць. Маўляў, пасля вяртання на радзіму яны непазбежна стануць «пакрыўджанымі» крымінальнікамі.
Гучную заяву палітык зрабіў у эфіры канала «Расія-1».
«Любыя мужчыны, якія напіліся крывёю, раззлаваныя, параненыя былі, частка з іх папоўніць крымінальныя структуры. Таму — скажу блюзнерскую рэч — Вашынгтону, Бруселю, Кіеву і Маскве пажадана, каб вайна працягвалася, каб яны забілі адзін аднаго, экстрэмісты», — сказаў Уладзімір Жырыноўскі.