Жыхара Пецярбурга затрымалі і судзілі за цытату Пуціна
Выбарскі раённы суд Пецярбурга аштрафаваў на 30 тысяч расійскіх рублёў мясцовага жыхара Артура Дзмітрыева, прызнаўшы яго вінаватым паводле артыкула аб дыскрэдытацыі расійскага войска, паведамляе «ОВД-Інфа».
7 красавіка Дзмітрыева затрымалі, калі ён зладзіў адзіночны
пікет супраць вайны. У руках у пратэстоўца быў ліст паперы з недакладнай
цытатай прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна пра Вялікую Айчынную вайну: «Вайна
прынесла столькі гора, што забыць гэта немагчыма. Няма прабачэння тым, хто зноў выношвае агрэсіўныя планы».
Пасля затрымання Артур Дзмітрыеў правёў ноч у аддзеле
паліцыі. Суд разгледзеў адміністрацыйны пратакол у дачыненні да пецярбуржца
ўвечары 8 красавіка.