Польшча мае намер прыпыніць адносіны з Венгрыяй
Польшча збіраецца замарозіць адносіны з Венгрыяй, і ўсё праз пазіцыю венгерскага прэм'ера Віктара Орбана. Яго краіна працягвае казаць пра сваё права плаціць за расійскі газ у рублях, нават нягледзячы на папярэджанне кіраўніцы Еўракамісіі пра тое, што гэта будзе парушэннем санкцый, піша «Еўрарадыё».
Да таго ж сам Орбан — вядомы як сябра Расіі. Ён забараніў правоз любой ваеннай тэхнікі для Украіны праз тэрыторыю Венгрыі і настойвае, што ў цесных сувязях з Расіяй ёсць шмат пераваг.
«Калі Орбан кажа, што не бачыў, што адбылося ў Бучы,
яму трэба параіць афтальмолага», — заявіў польскі віце-прэмʼер, кіраўнік
партыі PiS Яраслаў
Качыньскі.
На фоне гэтай заявы Уладзімір Зяленскі распавёў пра тое, што
адзін з еўрапейскіх палітыкаў патрабаваў «доказаў» разні ў Бучы. Імя
ён не назваў, але шмат хто кажа, што гаворка ідзе менавіта пра Орбана.
9 красавіка
ўрад Венгрыі ўжо пачаў апраўдвацца: прэс-сакратар Орбана заявіў, што той
асуджае злачынствы ў Бучы і падтрымлівае міжнароднае расследаванне. Але заяву
зрабіў не сам Орбан.