ЗША адмяняюць візы для грамадзянаў Польшчы

«Сёння ў Вашынгтоне будзе абвешчана афіцыйнае паведамленне пра тое, што Польшча была прынята ў бязвізавую праграму. З 11 лістапада 2019 стане магчымым бязвізавае падарожжа ў ЗША на тэрмін да 90 дзён у турыстычных і дзелавых мэтах», — паінфармаваў прэзідэнт Польшчы.

odi1l3vfms9jy181otk5yi9wlziwmtkvmtevmdyvodi1lzu1mc9kzmu2nti5yzu5mdc0ntflodnkmgyzmtfiytu5owmzzc5qcgvn_825x400.jpeg

«Я хацеў бы падзякаваць прэзідэнту Трампу, які паабяцаў мне год таму, што Польшча будзе прынята ў гэтую праграму да канца свайго тэрміну. Вялікі дзякуй, што паставіліся да гэтага пытання сур’ёзна», — дадаў Анджэй Дуда.
Прэзідэнт Польшчы правёў сустрэчу з амерыканскім паслом Джорджэт Масбахер, пасля якой паведаміў, што сёння ў Вашынгтоне будуць падпісаныя адпаведныя дакументы:
— Мы вырашылі са спадарыняй амбасадарам абвесціць пра вынік сустрэчы. Гэта вельмі важная і, спадзяюся, вельмі радасная для многіх палякаў навіна. Спадарыня амбасадар паінфармавала мяне, што ў Вашынгтоне сёння будзе афіцыйна абвешчана пра тое, што Польшча прынята ў бязвізавую праграму. Магчымасць бязвізавага падарожжа ў Злучаныя Штаты на перыяд да 90 дзён у турыстычных і дзелавых мэтах з’явіцца ад 11 лістапада гэтага года.
Як дадаў прэзідэнт Дуда, раней меркавалася, што працэдура далучэння да бязвізавага руху зойме тыдні, а можа і месяцы, аднак удалося істотна паскорыць гэтую працэдуру.
Ужо з 11 лістапада для турыстычнага ўезду ў ЗША грамадзянам Польшчы будзе дастаткова зарэгістравацца ў электроннай сістэме ESTA і адказаць на шэраг пытанняў. Аплаты складуць каля 14-ці долараў, з якіх 4 долары — падчас рэгістрацыі ў сістэме і 10 долараў, калі грамадзянін атрымае згоду на ўезд. Да гэтага часу візавыя працэдуры каштавалі каля 160 долараў.
racyja.com