ЗША. Экскурсіяў па Беламу дому не будзе. Няма грошай

Белы дом спыніў экскурсіі па рэзідэнцыі прэзідэнта ЗША з-за скарачэння бюджэту. «Экскурсіі спыняюцца з суботы і да асобага паведамлення з-за змяншэння колькасці персаналу Белага дому», — паведамілі журналістам прадстаўнікі адміністрацыі.



untitled7.jpg

Экскурсіі па Беламу дому, якія звычайна праводзяцца з аўторка па суботу, карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод амерыканцаў. За наведванне рэзідэнцыі прэзідэнта плаціць не трэба, аднак экскурсію трэба забраніраваць.
 

Могуць наведаць будынак і замежнікі, яны афармляюць бронь праз амбасаду сваёй краіны. Паводле дадзеных Нацыянальнай паркавай службы, у 2012 годзе галоўную рэзідэнцыю ЗША наведалі 657 000 чалавек. А ўсяго з 1954 года ў Белым доме пабывалі каля 64 мільёнаў чалавек.
 

Працэдура аўтаматычнага секвестру бюджэту прадугледжвае скарачэнне да канца верасня выдаткаў бюджэту на 85 мільярдаў долараў. Усяго на працягу бліжэйшых 10 гадоў выдаткі бюджэту будуць скарочаныя на 1,2 трыльёны даляраў. Скарачэнні будуць пароўну размеркаваны паміж вайсковай і грамадзянскай сферамі. Эканоміка ЗША ў выніку скарачэння бюджэту страціць каля 750 працоўных месцаў, 400 з якіх прыпадаюць на сілавыя ведамствы, нагадвае РІА «Новости».

www.svaboda.org