Сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі сышло ў мінус

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі ў студзені склала 150,3 млн долараў супраць дадатнага ў аб'ёме 261,5 млн долараў у студзені 2012 года. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Аб'ём знешняга гандлю таварамі ў студзені знізіўся на 9,2% да 6,15 млрд долараў, экспарт — на 14,7% да 3 млрд, імпарт — на 3,2% да 3,15 млрд.



export11.jpg

www.gazetaby.com

З агульнага аб'ёму экспарту на краіны па-за СНД прыпадала 1,44 млрд долараў (зніжэнне на 30%), з іх на Еўрапейскі саюз — 1,13 млрд (падзенне на 35,4%). Між тым пастаўкі ў краіны СНД выраслі на 6,8% да 1,56 млрд долараў, з іх у Расію — на 10,4% да 1,14 млрд.
 

Аб'ём імпарту з краін па-за СНД вырас на 19,2% да 1,1 млрд долараў, у тым ліку з краін ЕС — на 15% да 601,7 млн. Аб'ём імпарту з краін СНД склаў 2,05 млрд долараў (зніжэнне на 12%), з іх Расіі — на 14,8% да 1,88 млрд.


Адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі з краінамі СНД склала 488,1 млн долараў (супраць 869 млн у студзені 2012 года), у гандлі з Расіяй — 743,2 млн долараў (было 1,18 млрд). Між тым у гандлі з краінамі па-за СНД сфармавалася дадатнае сальда, роўнае 337,8 млн долараў (супраць 1,13 млрд), у тым ліку з краінамі ЕС яно склала 530,8 млн долараў (супраць 1,23 млрд).

telegraf.by