«Замка ўжо няма, будзе крымінальная справа». Сяброўка Максіма Галкіна распавяла, як яго кашмараць у РФ
Украінская тэлевядучая Маша Ефрасініна распавяла, што пагутарыла з расійскім гумарыстам Максімам Галкіным, які выступіў супраць вайны і быў вымушаны з'ехаць з РФ.
Сваю пазіцыю Марыя выказала ў інтэрв'ю праграме «Грошы», піша unian.net.
Ефрасініна падзялілася, што Максім Галкін тэлефанаваў ёй
яшчэ да поўнамаштабнага ўварвання. А калі настала 24 лютага, яна баялася
адказваць на званок, таму што не хацела пачуць: «Як вы там?
Трымайцеся».
«Ён страціў усё. Ён не даваў мне права выдаваць
падрабязнасці, але скажу так: замка (у пасёлку Гразь пад Масквой, дзе яны жылі з
Алай Пугачовай і дзецьмі, — рэд.) ужо няма. Усё забралі, рыхтуюць крымінальную справу, яго па поўнай праграме выкрэсліваюць, ачарняюць у прэсе. З імі адбываецца ўсё тое, чаго баяцца артысты ў Расіі», — удакладніла ўкраінская
тэлевядучая.
Тэлевядучая ўдакладніла, што рэпутацыя Максіма Галкіна ў
Расіі «сапсаваная», таму што яго ачарняюць у прэсе
настолькі, наколькі толькі можна.
«Яго няма і не будзе. А калі і будзе, то яго імя будзе
назаўжды паліта дзярмом», — сказала Марыя.
«Ён сказаў выдатную фразу: "Ды ты разумееш, што я
якраз лічу, што тое, што я раблю, — гэта нармальна! Гэта натуральная рэакцыя
на тое, што адбываецца ва Украіне. Але выходзіць, што я белая варона, таму што
ўсе астатнія маўчаць"», — рэзюмавала Ефрасініна.