За спробу правесці "Марш міру" ў цэнтры Масквы затрыманыя 11 чалавек

Пра гэта УНІАН паведаміў адзін з арганізатараў акцыі Аляксей Домнікаў.



144marsh_m_ru.jpg

"Фармальнай падставай для затрымання сталі аркушы з надпісам "Марш міру". Затрымана 11 чалавек усяго. 7 — даставілі ў АУС Мяшчанскае, 4 — у Цвярское", — сказаў Домнікаў.

Паводле яго слоў, цяпер паліцыя складае пратаколы пра ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі.

У той жа час на Сувораўскай плошчы ўдзельнікаў маршу, дзе планавалася правесці народны сход, чакалі агрэсіўна настроеныя прыхільнікі палітыкі ўладаў РФ. Яны былі апранутыя ў футболкі з надпісам "Наваросія" і трымалі плакаты ў падтрымку Пуціна і вайны РФ на Данбасе. Гэты групу паліцыя не кранала.