З 7 красавіка Украіна ўводзіць ліміт на знаходжанне грамадзян РФ у краіне
Грамадзяне Расійскай Федэрацыі могуць часова знаходзіцца на тэрыторыі Украіны не больш за 90 дзён на працягу 180 дзён з даты першага ўезду. Дзяржпагранслужбы Украіны пачне праверку выканання грамадзянамі РФ патрабаванняў па тэрмінах знаходжання ў краіне з 7 красавіка.
"Цяпер грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія на законнай падставе прыбылі ў Украіну, могуць часова знаходзіцца на яе тэрыторыі не больш за 90 дзён на працягу 180 дзён з даты першага ўезду, калі іншы тэрмін не вызначаны міжнароднымі дамовамі Украіны", — сказана ў паведамленні прэс-службы Дзяржпагранслужбы.
Да гэтага часу расіяне, якія прыязджалі ва Украіну, маглі заставацца тут да трох месяцаў, аднак па заканчэнні гэтага тэрміну кожны раз павінны былі пакідаць тэрыторыю краіны, але затым адразу ж мелі права вярнуцца назад.
У ведамстве адзначылі, што адпаведнае распараджэнне паступіла ад урада і прынята ў адказ на аналагічныя абмежаванні, уведзеныя расійскім бокам 1 студзеня 2014 года. Грамадзянам, якія парушылі тэрміны знаходжання ў Украіне, будзе адмоўлена ва ўездзе ў краіну. Калі факт парушэння ўсталююць пры выездзе — іх прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.
У Дзяржпагранслужбы падкрэслілі, што гэта пастанова не ўжываецца ў дачыненні да грамадзян РФ з памежных рэгіёнаў ( перасякаюць расійска-ўкраінскую мяжу ў рамках міжурадавага пагаднення ад 11 кастрычніка 2011 года).
Паводле www.day.kiev.ua