Выбары ў Чарнагорыі: перамог празаходні кандыдат

Пасля абвяшчэння папярэдніх дадзеных аб выніках выбараў, Міла Джуканавіч паабяцаў за свой тэрмін кіравання краінай дамагчыся яе ўступлення ў Еўрасаюз.

Міла Джуканавіч

Міла Джуканавіч

Прэзідэнцкія выбары ў Чарнагорыі завяршыліся перамогай кандыдата ад Дэмакратычнай партыі сацыялістаў Міла Джуканавіча. Пра гэта сведчаць дадзеныя сайта выбараў у панядзелак, 16 красавіка.

Пасля падліку 98,8% бюлетэняў Джуканавіч, які выступае за ўступленне Чарнагорыі ў Еўрапейскі саюз, атрымаў амаль 54%. Гэта значыць, што другі тур выбараў не спатрэбіцца.

Галоўны канкурэнт Джуканавіча, якая выступае за сувязі з Расіяй, бізнесовец Младэн Бояніч набраў 33,5% галасоў.

Пасля абвяшчэння папярэдніх дадзеных аб выніках выбараў, Міла Джуканавіч паабяцаў за свой тэрмін кіравання краінай дамагчыся яе ўступлення ў Еўрасаюз, перадае газета “Vijesti”.

«Я ўпэўнены, што мы апраўдаем надзеі нашых грамадзян і ў бліжэйшыя пяць гадоў зробім гэты апошні крок» (для ўступлення ў ЕС — рэд.).

 

Фота: cdtmn.org

Фота: cdtmn.org

Нагадаем, 15 красавіка ў Чарнагорыі адбыліся выбары прэзідэнта. За крэсла кіраўніка дзяржавы змагаліся сем кандыдатаў.

Паводле korrespondent.net