Vote Nobody: амерыканцы не хочуць выбіраць паміж Клінтан і Трампам
Напярэдадні лістападаўскіх выбараў у ЗША многія амерыканцы вырашаюць для сябе пытанне, што рабіць, калі абодва кандыдаты ад асноўных партый выклікаюць стойкае абурэнне. Некаторыя рыхтуюцца прагаласаваць за «меншае з двух зол», іншыя — прапануюць байкатаваць абодвух кандыдатаў.
Папулярнасць другога варыянту няўхільна расце, у тым ліку дзякуючы онлайн-кампаніі Vote Nobody («Галасуй супраць усіх»), у рамках якой карыстальнікаў заклікаюць не галасаваць за Хілары Клінтан і Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах 8 лістапада.
Больш за сто тысяч чалавек падпісаліся на абнаўленні старонкі Vote Nobody 2016 у «Фэйсбуку» — адной з самых папулярных сярод дзесяткаў падобных старонак.
Кампанія Vote Nobody была запушчана яшчэ падчас прэзідэнцкіх выбараў у ЗША ў 2012 годзе, расказаў стваральнік старонкі Фрэд Барнет.
Аднак тады — яшчэ адзін паказчык узроўню непрыязнасці на бягучых выбарах — старонцы удалося атрымаць толькі 2,5 тысячы лайкаў.
Старонка ў асноўным публікуе мемы, якія высмейваюць абодвух кандыдатаў. Зрэшты, там сустракаюцца і цалкам сур'ёзныя абмеркаванні — напрыклад, што адказваць тым, хто кажа пра шкоду байкоту выбараў.
34-гадовы Барнет, які жыве ў Атланце, заклікае людзей застацца ў дзень галасавання дома. «Я лічу, што лепш выдаткаваць час, займаючыся чымсьці іншым. У нас ёсць свабода выбару, і яна ўключае магчымасць застацца ў баку», — кажа ён.
Барнет прызнае, што многія пойдуць галасаваць з пачуцця абавязку, хоць ім не падабаецца ні Дональд Трамп, ні Хілары Клінтан, і ён заклікае такіх людзей галасаваць за кандыдатаў ад іншых партый. Ён таксама прапануе людзям выкарыстоўваць сваю палітычную энергію ў іншых сферах: заняцца валанцёрствам, актывізмам і, вядома, пісаць пасты ў «Фэйсбуку».
«Цікава, што я змог паўплываць на значна большую колькасць людзей з дапамогай гэтай дурацкай старонкі, чым сваім галасаваннем», — дадае ён.
Паводле дадзеных сацыялагічных апытанняў, незадаволенасць абодвума кандыдатамі ад галоўных партый асабліва моцная сярод маладых людзей. Паводле апытання, апублікаванага ў аўторак, каля чвэрці ўдзельнікаў маладзейшы за 35 гадоў аддаюць перавагу падзенню велізарнага метэарыта на Зямлю, чым прэзідэнцтву Клінтан або Трампа.
«Прымусіць сумнявацца ў сістэме»
Сайт Nobody2016.us, запушчаны двума студэнтамі ўніверсітэта ў Каларада, заклікае амерыканцаў не сядзець дома ў дзень выбараў, а галасаваць за кандыдатаў ад іншых партый.
«Клінтан і Трамп цалкам не могуць прадстаўляць мае інтарэсы», — кажа адзін з стваральнікаў сайта, 20-гадовы Мэт Нагашыма. «Мы хацелі прымусіць людзей сумнявацца ў самой сістэме і сказаць: магчыма, ёсць іншыя варыянты, палітычная сістэма не павінна быць такой», — кажа ён.
Па словах Нагашымы, адсутнасць энтузіязму адчуваецца, калі ён размаўляе з іншымі студэнтамі ў універсітэце Каларада. «Там ёсць стэнд Хілары, і ніхто не падыходзіць да яго, акрамя некалькіх валанцёраў» — кажа ён.
«Здаецца, ніхто ня мае, энтузіязму з нагоды цяперашняй кампаніі. У той жа час, калі я распавядаю пра Vote Nobody, людзі захапляюцца, кажуць, што гэта крута і вядзе да глыбейшых дыскусій аб палітыцы».
Нягледзячы на непазбежнасць прэзідэнцтва Трамп або Клінтан, у выбаршчыкаў, якім абрыдлі абодва кандыдаты, ёсць і іншыя магчымасці.
Кандыдат ад Лібертарыянскай партыі Гэры Джонсан і высунутая партыяй зялёных Джыл Стайн пакуль атрымліваюць у сацапытаннях каля 5-10% галасоў. Прасцей за ўсё жыхарам штата Невада — у бюлетэні будзе варыянт «Ні адзін з пералічаных».
Паводле bbc.com