Вярхоўны суд Брытаніі: Борыс Джонсан незаконна прыпыніў працу парламента

Вярхоўны суд Брытаніі прыняў унікальнае, гістарычнае рашэнне, фактычна прызнаўшы прэм'ер-міністра Борыса Джонсана вінаватым у злоўжыванні ўладай. На думку судзейскай калегіі, ён неправамерна адправіў парламент на доўгі перапынак.

e1022fad_57e5_4b17_9bde_965c3524c251_cx0_cy6_cw0_w1023_r1_s.jpg

Вярхоўны суд — канстытуцыйны суд Брытаніі — у аўторак абвясціў рашэнне па двух пазовах аб прарагацыі, то бок прызнала гэта рашэнне неправамерным.
На 31 кастрычніка прызначаны выхад Брытаніі з Еўрасаюза, і апаненты Джонсана абвінавачвалі яго ў тым, што ён, абвясціўшы перапынак, спрабуе не даць парламенту перашкодзіць яго, Джонсана, курсу на жорсткі разрыў з Еўрасаюзам.
Прэм'ер-міністр адказваў, што прарагацыя — гэта звычайная працэдура падрыхтоўкі новай заканадаўчай праграмы ўрада, і ў гэтым выпадку яна абвешчаная выключна з той жа мэтай.
Паводле bbc.com