Вярхоўная Рада вызначыла квоты на ўкраінскія песні ў радыёэфіры
Вярхоўная Рада Украіны прыняла законапраект, які абавязвае радыёстанцыі аддаваць не менш за 35 працэнтаў эфіру пад песні на ўкраінскай мове.
За законапраект прагаласавалі 268 дэпутатаў, пры мінімальна неабходных для прыняцця дакумента 226 галасах.
У праекце закона гаворыцца, што «доля песень на дзяржаўнай мове павінна складаць не менш за 35 працэнтаў ад агульнага часу гучання на працягу сутак, а таксама ў перыяд з 7:00 да 14:00 і з 15:00 да 22:00».
Для радыёстанцый, у якіх па ўмовах ліцэнзіі песні на афіцыйных мовах Еўрасаюза займаюць не менш за 60 працэнтаў ад агульнага аб'ёму вяшчання, квота на творы на ўкраінскай мове ўстаноўлена ў 25 адсоткаў.
За парушэнні квот прадугледжваецца штраф «у памеры 5 працэнтаў ад агульнай сумы ліцэнзійнага збору ліцэнзіі».
Законапраект уступіць у сілу праз 4 месяцы з дня яго апублікавання. На працягу першага года квота будзе складаць 25 адсоткаў, на працягу другога — 30 адсоткаў, а і з трэцяга і далей — 35 адсоткаў.
З вясны 2014 года ва Украіне былі забароненыя да паказу больш за 400 расійскіх фільмаў і серыялаў. Пад забарону, у ліку іншых, патрапілі ўсе расійскія фільмы, выпушчаныя пасля 1 студзеня 2014 года.Таксама ўлады Украіны абвясцілі персонамі нон грата некалькі дзясяткаў расійскіх дзеячаў культуры, у першую чаргу тых, хто публічна падтрымалі далучэнне Крыма да РФ.
Паводле Meduza.io