Вялікабрытанія. У друідаў праблемы

У брытанскіх друідаў — прыхільнікаў старажытнай паганскай рэлігіі, — падаецца, пачынаюцца цяжкія часы.

Друіды каля Стоўнхэнджа. Фота parallelnyj-mir.com

Друіды каля Стоўнхэнджа. Фота parallelnyj-mir.com

Усё праз судовы працэс у Борнмуце, дзе судзілі мужа і жонку, якія жылі па суседстве з сям’ёй друідаў. Апошнія дасталі атачэнне сваімі рытуальнымі цырымоніямі. Асабліва тымі, што праводзяцца штомесяц апоўначы, калі ў небе з’яўляецца поўня.

Паводле вераванняў друідаў, гэты час трэба сустракаць біццём у барабаны, што і выклікала канфлікт.

У выніку ў адну з такіх начэй суседзі паспрабавалі спыніць той шабаш, — і гэта скончылася трагічна. 50-гадовыя кабета, якая стукала ў барабаны, была забітая.

Аднак суд стаў на абарону забойцаў. Як вырашыў суддзя, вінаватыя ў здарэнні самі друіды, якія сваімі бубнамі і барабанамі выклікалі нервовы зрыў у суседзяў. Праўда, без пакарання забойцы не засталіся — іх асудзілі на прымусовыя працы і ўмоўныя тэрміны.

Што тычыцца руху друідаў, то яго сябры баяцца судовага прэцэдэнту, які дзейнічае ў брытанскім праве. Цяпер са спасылкай на вердыкт у Борнмуце можна будзе лёгка дамагацца забароны любых друідскіх рытуалаў.

Паводле брытанскай прэсы