Трох украінцаў будуць судзіць за тое, што яны дапамаглі экс-байцу «Беркута» збегчы ў Беларусь

Генпракуратура Украіны накіравала ў суд абвінавачванні супраць 3 украінцаў, якія летась у жніўні дапамаглі «беркутаўцу», якога падазраюць у злачынствах падчас Еўрамадану, збегчы ў Беларусь.

Байцы падраздзялення "Беркут" на Майдане ўзімку 2014 году, архіўнае фота kievvlast.com.ua

Байцы падраздзялення "Беркут" на Майдане ўзімку 2014 году, архіўнае фота kievvlast.com.ua


Гаворка ідзе пра крымінальную вытворчасць па ч. 2 арт. 332 КК (Незаконная перапраўка асобаў праз дзяржаўную мяжу). Абвінавачаным пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 7 гадоў.
«Тры чалавекі, у тым ліку былы супрацоўнік Дзяржаўнай памежнай службы, у жніўні 2017 года ў папярэдняй змове незаконна пераправілі праз дзяржмяжу ў Беларусь абвешчанага ў вышук міліцыянта спецпадраздзялення «Беркут», – паведамілі ў пракуратуры Украіны.
Экс-праваахоўніка доўгі час шукаюць за здзяйсненне цяжкіх злачынстваў, звязаных з незаконным затрыманнем і прычыненнем цялесных пашкоджанняў актывістам «Аўтамайдану» і іншым грамадзянам у студзені 2014 года ў Кіеве.
Следства высветліла, што ў далейшым экс-міліцыянт пераехаў у Расію.
Раней даследчыкі суполкі InformNapalm паведамлялі, што некаторыя экс-байцы спецыяльнага падраздзялення МУС Украіны «Беркут» не толькі збеглі ў Беларусь, але і служаць цяпер у беларуская міліцыі.
Паводле Белсат