Вялікабрытанія. Мільён подпісаў супраць візіту Дональда Трампа
Аўтары петыцыі пераконваюць, што яго візіт паставіць брытанскую каралеву ў нязручную сітуацыю.
Петыцыю, якая заклікае брытанскія ўлады адклікаць запланаваны візіт прэзідэнта ЗША, падпісала больш за мільён чалавек.
Улады павінны браць пад увагу петыцыі, пад якімі падпішацца больш за 100 тысяч чалавек.
Аўтары петыцыі пераконваюць, што Дональда Трампа павінны ўпусціць на брытанскую тэрыторыю ў якасці кіраўніка амерыканскага ўраду, але нельга, каб візіт меў афіцыйны дзяржаўны характар. Гэта, паводле аўтараў петыцыі, паставіла б брытанскую каралеву ў нязручную сітуацыю.
“Добра пацверджаная непрыязнь да жанчын і вульгарнасць Дональда Трампа дыскваліфікуюць яго як госця каралевы”, — напісана ў петыцыі.