Вайсковыя злачынствы 291-й артылерыйскай брыгады ЗС РФ у гібрыднай вайне супраць Украіны (Працяг)
Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm працягвае публікаваць серыю расследаванняў, якія дэманструюць дадатковыя доказы ўдзелу расейскай артылерыі ў вайне на Данбасе, у тым ліку раскрываюць інфармацыю пра канкрэтныя падраздзяленні і расейскіх вайсковых злачынцаў, якія прымалі ўдзел у абстрэлах з тэрыторыі свайго “запарэбрыка”.
Лякальная аперацыя на Усходзе Украіны магла скончыцца яшчэ паўтара году таму, калі ўкраінскія вайскоўцы, развіўшы паспяховы наступ супроць НЗФ “наваросіі”, практычна замкнулі кола атачэння на дзяльніцы дзяржаўнае мяжы Украіны з РФ. Разумеючы, што ініцыятыва не на іхным баку, збройныя сілы РФ пачалі выкарыстоўваць подлую тактыку здзяйснення ракетна-артылерыйскіх удараў з памежных з Украінай раёнаў Растоўскае вобласці, пасля чаго адбылося ўварванне сіламі тактычных групаў, засяроджаных уздоўж мяжы. Ёсць шмат сведчанняў, якія апісваюць падзеі тых дзён, і, нягледзячы на спробы расейскіх спецслужбаў зачысціць інфармацыю, мы выявілі новыя факты, якія даказваюць удзел ЗС РФ у летне-восеньскіх баёх 2014 году. Першы матэрыял з гэтай серыі мы апублікавалі 18 снежня 2015 году. На прыкладзе сяржанта-кантрактніка 291-й артбрыгады, атрымалася адсачыць “камандзіроўку” адной з батарэяў гаўбічнага дывізіёну з улікам храналогіі і геаграфіі падзеяў.
У новым расследаванні пададзеныя падрабязнасці “растоўска-ўкраінскай камандзіроўкі” 4-й гаўбічнай батарэі той жа 291-й артылерыйскай брыгады (в/ч 64670, Інгушэція, станіца Троіцкая, у складзе 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ) з улікам усіх падрабязнасцяў — з датамі і геаграфіяй злачыннага вандравання артылерыстаў з Інгушэціі. Інфармацыя сабраная ў выніку чарговага OSINT-даследавання (выведка адкрытых крыніцаў) і наглядна пададзеная на прыкладзе “баявога шляху” вайсковага злачынца, жаўнера тэрміновае службы гэтага злучэння ПВА, Д.Хіжняка.
Хіжняк Даніл Андрэевіч, узрост 21 год, 26.06.1994 г.н., г. Ціхарэцк, Краснадарскага краю РФ (усацсеціве “VK”: архівы на профіль, фотаальбом, кантакты, і другая неактыўнаястаронка: профіль, фотаальбом, кантакты; у сацсеціве “ОК“: архівы на профіль,фотаальбом, кантакты). На тэрміновую вайсковую службу быў рэкрутаваны ў лістападзе 2013 году і быў размеркаваны ў дыслакаваную ў Інгушэціі 291-ю Артбрыгаду, адскуль звольніўся ў запас напрыканцы лістапада 2014 году.
Бацькі: Андрэй Хіжнякоў 44 гады, г.Ціхарэцк (архівы “ОК”: профіль, фотаальбом, кантакты) іЛена Хіжнякова (Аксёнава) 46 гадоў, г.Ціхарэцк (архівы “ОК”: профіль, фотаальбом,кантакты).
Заўвага: Мы звычайна не публікуем інфармацыю пра сваякоў вайсковых злачынцаў. Дзеці альбо бацькі не маюць адказваць за злачынствы сваіх сваякоў, калі толькі яны не з'яўляюцца саўдзельнікамі гэтых злачынстваў. У гэтым выпадку інфармацыю з сацыяльных профіляў бацькоў артылерыста 291-й брыгады Д.Хіжняка публікуем наўмысна, бо яны не толькі ведалі, што Хіжняк едзе забіваць украінцаў, але і дабраслаўлялі яго, то бок ускосна ўдзельнічалі ў вайсковых злачынствах свайго сына (гл. фота з жніўня 2014 году, зробленае падчас маршу ў калоне 291-й АБр).
Згодна з сабранай інфармацыяй, 4-я гаўбічная батарэя (архіў) 291-й артылерыйскай брыгады, у якой служыў фігурант нашага расследавання Д.Хіжняк, з мейсца дыслакацыі з ст. Троіцкая высунулася ў сярэдзіне ліпеня 2014 года (12-14 ліпеня). Калона ў маршы рухалася з маршрутам Інгушэція — Паўночная Асеція — Краснадарскі край — Растоўская вобласць у напрамку да памежнага з Украінай Мацвеева-Курганскага раёну, з прамежкавымі прыпынкамі, у тым ліку непадалёк ад роднага для Д. Хіжняка Ціхарэцка (гл. скрыншоты навігацыі Уладзікаўказ-Ціхарэцк і Ціхарэцк-Мацвееў Курган).
Фатаздымкі калоны 4-й батарэі ЦГАДн (цяжкі гаўбічны артдывізыён) у маршы ў ліпені 2014 г.: артылерыйскія модульныя цягачы “КамАЗ-63501” і буксаваныя 152-мм гаўбіцы 2А65 “Мста-Б”(архіў некаторых фатаздымкаў падчас маршу: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8):
Станам на 3-5 жніўня 2014 г., батарэя была схаваная ў лясным лагеры, разгорнутым у ваколіцах хутару Сцяпанаў Мацвеева-Курганскага раёну Растоўскае вобласці, за 6-8 км ад дзяржаўнае мяжы РФ з Украінай (1, 2).
Станам на 16–19 жніўня 2014 г., батарэя зафіксаваная на баявых пазіцыях у іншым месцы, у раёне хутару Селязнёў у Мацвеева-Курганскім раёне Растоўскае вобласці, практычна на дзяльніцы дзяржмяжы РФ з Украінай (1, 2, 3, 4, 5). У фатаздымках засведчаныя разгорнутыя па-баявому гаўбіцы і артылерысты, якія знаходзіліся відавочна не на навучальных стрэльбах.
Станам на 9 верасня 2014 г., батарэя зафіксаваная ў ваколіцах Фёдараўскага сельскага селішча на паўночным захадзе Няклінаўскага раёну Растоўскае вобласці, за 5 км ад дзяржмяжы РФ з Украінай (1, 2).
Да 11-16 кастрычніка 2014 г. батарэя была адведзеная ад мяжы і знаходзілася ў раёне хутару Чкалава Няклінаўскага раёну Растоўскае вобласці (палігон Кузьмінскі), дзе апроч гаўбіцаў “Мста-Б” былі зафіксаваныя цяжкія 220-мм РСЗВ 9К57 «Ураган» — як мяркуецца, рэактыўныя сістэмы гэтай жа артбрыгады (інфармацыя што да іх будзе пададзеная ў наступных публікацыях). Да 16 кастрычніка батарэя пакідае палявы лагер і маршам рухаецца да мейсца дыслакацыі ў Інгушэцію (1, 2, 3, 4, 5).
Хіжняк Даніл Андрэевіч ужо патрапіў у “Чысцец” — базу дадзеных Цэнтра “Міратворац”.
Працяг будзе…
Пачатак ТУТ
Матэрыял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын