Вайсковыя часткі Хмяльніччыны прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць (відэа)

На Хмяльніччыне ўсе вайсковыя часткі прыведзены ў вышэйшую ступень баявой гатоўнасці, амаль сем тысяч мясцовых добраахвотнікаў і столькі ж ваеннаабавязаных выказалі жаданне несці службу ў шэрагах ўкраінскай арміі, — паведамляе "5 канал".



armija_ukrainy.jpg

Зараз мабілізаваныя праходзяць падрыхтоўку ў Стараканстанцінаве. Кормяць і забяспечваюць усім неабходным ваенных ўсе разам — шараговыя жыхары, прадпрымальнікі і мясцовыя чыноўнікі.
Увогуле, у горадзе дыслакуецца чатыры ваенных часткі. Забяспечыць харчаваннем і правесці рамонты ў казармах ўзялася мясцовая ўлада. Адначасова дапамагаюць і мясцовыя жыхары — на патрэбы армейцаў многія пералічылі свой ​​аднадзённы заробак.
Нагадаем, што ўкраінская армія плануе мабілізаваць да 20 тысяч ваеннаабавязаных.