Ва ўкраінскім горадзе Хмяльніцкі з’явілася вуліца імя загінулага беларускага добраахвотніка

У Хмяльніцкім вуліцу Пушкіна перайменавалі ў вуліцу імя Аляксея Скоблі, беларускага добраахвотніка з пазыўным «Тур», які загінуў у баях пад Кіевам.

Аляксей Скобля, фота: полк Кастуся Каліноўскага

Аляксей Скобля, фота: полк Кастуся Каліноўскага


Украінскія СМІ ўдакладняюць, што рашэнне аб перайменаванні было прынята гарсаветам Хмяльніцкага.

Як паведамлялася раней, Аляксей Скобля быў намеснікам камандзіра групы. У сакавіку яго атрад трапіў у засаду, і ён загінуў, прыкрываючы адыход сваіх байцоў. Ён ваяваў ва Украіне з 2014 года, уваходзіў у тактычную групу «Беларусь». Яму быў 31 год, піша REFORM.by.

Рашэннем прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Аляксею Скобле было пасмяротна нададзена званне Героя Украіны.