Узбекістан. Любіш незалежнасць — выкрадай сцяг!
Ва Узбекістане прайшлі ўрачыстасці з нагоды абвяшчэння незалежнасці, у рамках якіх яшчэ больш замацавалася дзіўная традыцыя.
У гэты дзень узбекі масавы выкрадаюць дзяржаўныя сцягі — прычым дэманструюць сапраўдныя акрабатычныя фокусы. Толькі ў Ташкенце за апошні Дзень Незалежнасці скралі дзве тысячы сцягоў (усяго ў горадзе было вывешана каля 6 тысяч штандараў).
У прынцыпе, гэтую з’яву можна разглядаць як нейкую праяву патрыятызму, аднак, з іншага боку, такі патрыятызм шкодны для бюджэту. У гарадской адміністрацыі ўдакладнілі, што кошт кожнага сцяга складае 70 тысяч сум (каля 7 долараў).
У выніку павальных крадзяжоў агульная сума шкоды дасягнула 142,6 мільёна сум (15 тысяч долараў). Аднак пакуль мэрыя вырашыла адмовіцца ад рэпрэсій і абмежавалася заклікам «быць свядомымі і ставіцца беражліва да дзяржаўнай маёмасці, што ўпрыгожвае сталіцу».
Паводле ўзбекскіх сацыяльных форумаў, выкрадзенымі сцягамі ўзбекі звычайна ўпрыгожваюць прыватныя машыны.
Паводле ўзбекскай прэсы