Ва Узбекістане апазіцыя выступіла з крытыкай тых, хто аддае дзяцей у рускія школы
Усе партыі ва Узбекістане так ці інакш маюць ручны характар і ўпісаныя ў сістэму. Як вынік, інтарэс да іх і іх правадыроў мінімальны. Тым больш дзіўна, што лідар дэмакратычнай партыі Узбекістана «Нацыянальнае адраджэнне», якая імітуе апазіцыю да прэзідэнта, стаў сапраўды публічнай фігурай. Усё дзякуючы яго радыкальнай пазіцыі па пытанні адукацыі.

Алішэр Кадыраў абрынуўся з крытыкай на суайчыннікаў, якія аддаюць дзяцей у рускія школы. «Такія дзеці вырастаюць, не ўсведамляючы сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці, і фактычна рыхтуюцца стаць гастарбайтэрамі ў Расіі», — заявіў Кадыраў.
Між тым, многія лічаць, што тэма мовы — не такая і важная для палітыка. Проста ён абраў формулу рэкламы сябе і сваёй структуры за кошт скандальных заяў. Раней лідар дэмпартый крытыкаваў непрыстойную рэкламу сродкаў жаночай гігіены. А яшчэ — рашуча патрабаваў зрабіць больш жорсткім артыкул Крымінальнага кодэкса аб «мужаложніцтве» аж да таго, каб гомасексуалаў пазбаўлялі грамадзянства Узбекістана, і нават прымусова высылалі з краіны.
Можна дапусціць, што Алішэр свядома, у стылі Жырыноўскага, робіць скандал інструментам самарэкламы. Зрэшты, як яшчэ ва ўмовах «кіраванай дэмакратыі» палітык можа зрабіць сабе паблісіці?