Ураган і палітыка. Дасье ў карыкатурах

Ураган «Мілтан» у ЗША аказаў прыкметны ўплыў на мясцовую і сусветную палітыку. Заўважылі гэта і карыкатурысты.

Варта адзначыць, што поўдзень ЗША нядаўна пацярпеў ад урагану «Хелен», і аварыйныя службы пакуль яшчэ не ліквідавалі наступствы ўсіх разбурэнняў. Другі ўдар стыхіі адразу пасля першага мог скончыцца для той жа Фларыды зусім сумна. Больш за тое, ураган «Мілтан» пагражаў стаць наймацнейшым ураганам, калі-небудзь зафіксаваным у гісторыі метэаназіранняў. Адсюль трывожны тон у карыкатурах напярэдадні прыходу стыхіі.

photo_2024_10_13_15_33_57.jpg

Паніка і страх амерыканцаў перад «Мілтанам» блізкія да дэмакратаў СМІ тут жа экстрапалявалі на фігуру Трампа. Лідара дэмакратаў ахвотна выяўлялі ў выглядзе стыхіі.

photo_2024_10_13_15_34_00.jpg

Надыход урагану вельмі напружыў каманду Байдэна-Харыс. Відавочна, што наступствы катастрофы маглі паўплываць на вынік выбараў прэзідэнта ў лістападзе. Таму Байдэн, а ўслед за ім і дзяржсакратар ЗША Блінкен заявілі, што не паедуць на сустрэчу Кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны на авіябазе Рамштайн у Германіі. Зрэшты, Трамп усё роўна раскрытыкаваў дэмакратаў за слабую дапамогу жыхарам Фларыды. Блізкія да Трампа медыя прапанавалі перайменаваць Фларыду ва Украіну, каб Байдэн павялічыў фінансаванне рэгіёну з федэральнага бюджэту.

photo_2024_10_13_15_34_05.jpg

Многія звярнулі ўвагу на тое, што менавіта ў Фларыдзе знаходзіцца славуты парк забаў Дыснэйлэнд. Нядзіўна, што многія мастакі адлюстроўвалі казачных персанажаў вядомых мультфільмаў, які супрацьстаяць стыхіі.

photo_2024_10_13_15_34_08.jpg

Што да наступстваў катастрофы, то яны аказаліся не такімі маштабнымі як чакалася. Хоць эканамічны ўрон нанесены каласальны — папярэдне ён ацэньваецца ў 75 мільярдаў долараў, але можа ў выніку перавысіць і ўсе 100 мільярдаў. А вось колькасць ахвяр складае дзясяткі, а не сотні чалавек. Тое, што «Мілтан» аказаўся не такім ужо і жудасным, дало глебу для жартаў.

photo_2024_10_13_15_34_12.jpg

Зрэшты, так хутка на «Мілтан» не забудуцца. Ураганы, як вынік змены клімату, становяцца перманентнай праблемай для Штатаў. Як Трамп, так і Харыс змушаныя ўлічваць гэты фактар. Не выпадкова адзін з мастакоў адлюстраваў глабальнае пацяпленне як асобнага палітычнага суб'екта ў амерыканскай палітыцы.

photo_2024_10_13_15_34_16.jpg

Увогуле, цікавая штука гэтая ваша сусветная палітыка: нават прагноз надвор'я можа аказаць на яе ўплыў, а мы, журналісты, нешта там прадказваць спрабуем.