Уладзіміра Зяленскага абвінавацілі ў парушэнні выбарчага заканадаўства
Паліцыя прыйшла ў штаб кандыдата ў прэзідэнты і выпісала яму штраф.
21 красавіка кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Зяленскага аштрафавалі за парушэнне таямніцы галасавання.
Як паведамляе ТСН, паліцыя наведала штаба прэтэндэнта на пасаду кіраўніка дзяржавы і выпісала штраф.
Зяленскі патлумачыў паліцыянтам, што паказаў бюлетэнь пасля просьбы журналістаў. «Я не зарыентаваўся і паказаў, так», — сказаў ён. Таксама кандыдат у прэзідэнты пагадзіўся, што на яго павінны скласці адмінпратакол. «Добра. Парушыў. Закон ёсць Закон», — адзначыў Зяленскі.
Як паведамляў УНІАН, кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Зяленскі прадэманстраваў журналістам свой бюлетэнь, на якім бачна, што ён аддаў свой голас за сябе. Шоўмэн пасля спрабаваў выправіцца. Спачатку прадэманстраваў бюлетэнь, а потым спытаў, ці можна гэта рабіць. Калі яму сказалі аб парушэнні, ён адказаў журналістам: «Я вам яго не паказваў».
У МУС пасля гэтага адзначылі, што гэтыя факты будуць правераны і будзе прадастаўлена належная юрыдычна-прававая ацэнка.
unian.net