Улады Прыднястроўя адмаўляюць актывізацыю войскаў РФ на сваёй тэрыторыі (+ відэа)

Пагрозы Украіне ад Прыднястроўе няма — сцвярджаюць ва ўрадзе непрызнанай рэспублікі. Яе прадстаўнікі заяўляюць: ля мяжы з Украінай няма ваеннай актыўнасці, і запрашаюць у гэтым пераканацца ўкраінскіх дыпламатаў, якія працуюць у Кішынёве.



prydniatrouie_ukraina.jpg

Пры гэтым, у Прыднястроўе не адмаўляюць звесткі пантоннай пераправы на Днястры, але кажуць — гэта ўсяго толькі вучэнні.
 

Ва ўкраінскім ўрадзе гэтым паведамленням не вераць. Першы віцэ-прэм'ер Віталь Ярэма сёння заявіў: у Прыднястроўе актыўна працуюць расійскія войскі і спецслужбы. Так, на мінулым тыдні СБУ затрымала супрацоўніка ФСБ, які прыбыў ва Ўкраіну менавіта з Прыднястроўя.

Увогуле некаторыя аналітыкі лічаць цалкам верагоднай узмацненне актыўнасці Расеі ў Прыднястроўі. Пра гэта і рэпартаж карэспандэнтаў рускай службы Бі-Бі-Сі.