Улады Кракава заклікаюць жыхароў адмовіцца ад пячэй і катлоў на вуглю
Улады Кракава заклікаюць жыхароў адмовіцца ад пячэй і катлоў на вуглю і перавесці ацяпленне на газ ці электрычнасць альбо падключыцца да цэнтральнага ацяплення.
Мэрыя былой польскай сталіцы праводзіць кампанію пад назвай «Будзьма разам у барацьбе за чыстае паветра ў Кракаве». Адначасова гарадскія ўлады нагадваюць, што з 1 верасня 2019 года ў горадзе будзе ўведзеная поўная забарона на выкарыстанне вугалю ў мэтах ацяплення. На грамадскую акцыю Кракаў выдаткуе 300 тыс. злотых (каля 70 тыс. эўра). У рамках мерапрыемства заклікі з'явяцца на 50 білбордах, 120 прыпынках і некалькіх тысячах плакатаў. Акрамя таго, заклікі з'явяцца на адным трамваі й васьмі аўтобусах.
Паводле мэрыі Кракава, у горадзе надалей выкарыстоўваецца каля 8 тыс. пячэй і катлоў, у якіх спальваецца вугаль. Калі жыхары гораду вырашыць адмовіцца ад такога роду ацяплення, то да канца бягучага году можа разлічваць на датацыю ад мэрыі ў памеры 80% кошту замены абсталявання альбо падключэння, у 2018 годзе гэтая сума складзе 60%.
Кракаў працяглы час змагаецца з праблемай чыстага паветра, якое з'яўляецца адным з найбольш забруджаных у Польшчы. У бязветранае надворʼе ў горадзе часта назіраецца смог.
radyjo.net