Улады Францыі заявілі аб прадухiленнi атакі смяротніка ў Парыжы

У выніку антытэрарыстычных рэйдаў французскай паліцыі ў горадзе Монпелье на поўдні краіны былі затрыманыя трое мужчын і 16-гадовая дзяўчына.

_94252941_gettyimages_633997882.jpg


Адзін з затрыманых меркавана збіраўся стаць смяротнікам, арганізаваўшы напад ў Парыжы, мяркуюць французскія ўлады.
У затрыманых былі знойдзеныя выбуховыя рэчывы хатняга вырабу, а менавіта трыпераксід трыацэтона, які валодае вялікай разбуральнай сілай.
Такая ж выбухоўка выкарыстоўвалася падчас парыжскіх нападаў 2015 года, яна пайшла на выраб паясоў смяротнікаў.
Ахвярамі тэрактаў у лістападзе 2015 года сталі 130 чалавек, больш за 350 былі параненыя.
У снежні 2016 года парламент прагаласаваў за падаўжэнне рэжыму надзвычайнага становішча ў краіне да 15 ліпеня 2017 года.
У пачатку лютага чалавек з мачэтэ паспрабаваў напасці на салдат, якія ахоўваюць уваход у Луўр.
29-гадовы Абдула Хамамі, які нападаў,атрымаў цяжкае агнястрэльнае раненне.
Паводле bbc.com