Украінскія войскі пакінулі аэрапорт Данецку

Сілы антытэрарыстычнай аперацыі пакінулі свае пазіцыі ў аэрапорце Данецку, паведамляе Reuters.



daniecki_aeraport.jpg

Данецкі аэрапорт, фота ад 1 верасня
Паводле агенцтва, украінскіх вайскоўцаў там ужо няма.
Напярэдадні ў прэс-цэнтры АТА абвяргалі гэтае паведамленне і заяўлялі, што аэрапорт застаецца пад кантролем украінскіх сіл. У аўторак звесткі Reuters яшчэ не каментавалі.
Як заявіў 1 верасня міністар абароны Украіны Валерый Гелетэй, у Данецк ужо зайшлі расійскія вайскоўцы.
Расійскі бок не пацьвярджае звестак пра знаходжанне ва Украіне ягоных рэгулярных войскаў, хоць пра гэта паведамлялі ўжо як у афіцыйным Кіеве, так і ў шэрагу краін Захаду і ў НАТА.
svaboda.org