Украінскі прэм'ер употай рыхтуе дакументы на ўступленне Украіны ў Мытны саюз

«У адказ на масавыя пратэсты ўкраінцаў супраць злачыннага зацягвання дзяржавы да прыгнёту Мытнага Саюза, прэм'ер-міністр Азараў пачаў падрыхтоўку да ўступлення Украіны ў Мытны саюз, пра гэта сведчаць дакументы, якія апынуліся ў распараджэнні народнага дэпутата Украіны Сяргея Капліна» гаворыцца ў прэс-рэлізе народнага дэпутата.



ms.jpg

Сяргей Каплін ініцыюе стварэнне часовай следчай камісіі па расследаванні супрацьпраўнай дзейнасці прэм'ер-міністра Азарава, які рыхтуе дакументы на ўступленне Украіны ў Мытны саюз без рашэнняў парламента і рэферэндуму.
Каплін таксама заяўляе, што ён заклікае ўсіх простых людзей, неабыякавых за сваю будучыню, будучыню сваіх дзяцей, падтрымаць пратэсты супраць агрэсіўна-«мытнай» палітыкі рабаўнічага рэжыму Януковіча і яго прыхільнікаў.
gazeta.ua