Украіна закрыла неба для ўсіх расійскіх авіякампаній
Украіна забараніла транзітныя пралёты над сваёй тэрыторыяй.
Getty Images
Украіна прыняла рашэнне аб забароне на ўсе транзітныя пралёты для ўсіх расійскіх авіякампаній. Пра гэта ў сераду, 25 лістапада, у сваім Twitter напісаў кіраўнік Кабміна Арсень Яцанюк.
"Урад прымае рашэнне аб забароне на ўсе транзітныя пралёты для ўсіх расійскіх авіякампаній над тэрыторыяй Украіны", — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначым, што з 25 кастрычніка 2015 года Украіна і Расія ўвялі санкцыі і забаранілі адзін аднаму ажыццяўляць свае рэйсы ў краіны. Украіна ўвяла санкцыі супраць 29 авіякампаній (27 расійскіх і дзве "адціснутыя" Расіяй у Крыме), у прыватнасці, за тое, што яны здзяйсняюць палёты да акупаванага Крыму, а таксама за тое, што яны вязуць тавары ваеннага прызначэння, падвойнага прызначэння або расійскіх вайскоўцаў.
Масква ўвяла люстраныя санкцыі, але не патлумачыла прычыну. Тады Кіеў наогул забараніў усім расійскім авіякампаніям лётаць ва Украіну.