Украіна: у рамках мабілізацыі прызваныя ў войска 45 тысяч чалавек
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што з пачатку мабілізацыі ўручана 73 тысячы позваў, на навучанне накіраваліся 45 тысяч ваеннаабавязаных.
"З 20 студзеня ўручана 73 тысячы позваў, а без позваў, толькі за тыдзень добраахвотнікамі запісаліся на службу больш за 2,5 тысяч украінскіх патрыётаў. 45 тысяч ваеннаабавязаных ўжо
прайшлі медыцынскае абследаванне, і ўжо з учора мабілізаваныя, паехалі ў навучальныя цэнтры", — сказаў Парашэнка.
Вярхоўная Рада Украіны 15 студзеня зацвердзіла ўказ прэзідэнта аб правядзенні ў 2015 годзе трох этапаў частковай мабілізацыі. Першы этап мабілізацыі пачаўся ва Украіне 20 студзеня.
Начальнік мабілізацыйнага аддзела Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны Аляксандр Праўдзівец паведаміў у чацвер, што Кіеў завяршыў першы этап мабілізацыі: да 3 сакавіка павінны быць
падрыхтаваныя спісы тых, хто ўхіляецца ад службы.
BBC