Украіна без заходніх паставак зброі прайграе вайну з Пуціным — польскі генерал

Украіна не мае такога ваеннага патэнцыялу, каб разбіць сепаратыстаў. Расіяне пастаянна адпраўляюць зброю, якая з'яўляецца эфектыўнай ў барацьбе з украінскімі падраздзяленнямі.



ukr1.jpg

"Санкцыі не уражваюць Пуціна. Патрэбна дапамога Украіне узбраеннем — гэта ўмова sine qua non (неабходна) для таго, каб вырашыць гэтую праблему", —  заявіў у эфіры Radio Zet былы галоўнакамандуючы сухапутнымі войскамі узброеных сіл Польшчы генерал у адстаўцы Вальдэмар Скшыпчак.
Генерал адзначыў, што слабая ўкраінская армія правакуе сепаратыстаў наступаць на пазіцыі ўкраінскіх ваенных, якія дзякуючы гэтаму хочуць узмацніць сваю пазіцыю ў перамовах аб вырашэнні гэтага канфлікту.
"Украіна не мае такога ваеннага патэнцыялу, каб разбіць сепаратыстаў. Расіяне пастаянна адпраўляюць зброю, якая з'яўляецца эфектыўнай ў барацьбе з украінскімі падраздзяленнямі. Маюць супрацьтанкавыя і супрацьпаветраныя сеткі, маюць танкі. Украінскія войскі маюць кожны раз менш тэхнікі, з дапамогай якой маглі б разбіць сепаратыстаў ", — сказаў ён.
Скшыпчак сярод прычын такой сітуацыі назваў актыўны распродаж ўкраінскага ўзбраення за мяжу ў часы папярэдняй улады, нагадаўшы, што Украіна была чацвёртым у свеце экспарцёрам зброі.
Польскі генерал мяркуе, што найлепшы варыянт, калі б заходнія дзяржавы на ўзроўні Еўрапейскага Саюза або НАТА прынялі рашэнне аб прадастаўленні Украіне дапамогі зброяй, але не выключыў магчымасці, што гэта можа зрабіць самастойна таксама польскі ўрад.
"У нас шмат танкаў, якія можам адрамантаваць і даць Украіне", — заўважыў ён.
Раней міністр абароны Польшчы заявіў, што не выключае  магчымасці адкрытай вайны Расіі з Украінай з-за канфлікту ў Данбасе і паўтарыў ужо раней агучаныя тэзы, што польскія ўлады гатовыя прадаваць украінцам зброю "на выгадных" для іх умовах.
З пачатку 2015 года баевікі актывізавалі атакі на пазіцыі ўкраінскіх ваенных і заявілі аб намеры адцясніць іх за межы Данецкай і Луганскай абласцей.
УНІАН