Украіна просіць Гаагскі трыбунал пакараць Януковіча
Вярхоўная Рада просіць Міжнародны крымінальны суд прыцягнуць да адказнасці Віктара Януковіча, Віталя Захарчанку, Віктара Пшонку і іншых службовых асобаў за злачынствы супраць чалавечнасці.
Гаагскі трыбунал
За адпаведную заявупрагаласавалі 324 дэпутатаў у Вярхоўнай Радзе.
Дэпутаты прынялі заяву ў Міжнародны крымінальны суд аб прызнанні Украінай юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда. Вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы абвінавачваюцца ў здзяйсненні злачынстваў супраць чалавечнасці, якія прывялі да асабліва цяжкіх наступстваў і масавых забойстваў украінскіх грамадзян падчас мірных акцый пратэсту ў перыяд з 21 лістапада 2013 па 22 лютага 2014 года.