Украіна. Пад Львовам пасажыры перакрылі чыгунку

Пасажыры электрацягніка «Трускавец—Львоў», якім не хапіла месца ў вагонах, выйшлі на рэйкі. Людзі абураюцца працай украінскай чыгункі і тым, як фарміруюцца вагоны.

31949519_1711882392198712_3817005996518146048_n.jpg

Людзі перакрылі рух цягніка. Фота: facebook.com/igor.zinkevych

У горадзе Пустамыты ў Львоўскай вобласці раніцай у панядзелак, 7 мая, пасажыры перакрылі чыгуначныя шляхі, бо не змаглі сесці ў электрычку. Пра гэта паведамляе дэпутат Львоўскага гарсавета Ігар Зінкевіч на сваёй старонцы ў Facebook.

Ён адзначыў, што людзі абураныя тым, што украінская чыгунак фарміруе саставы прыгарадных цягнікоў з недастатковай колькасцю вагонаў. 

"Электрацягнік Трускавец — Львоў, пададзена 4 вагоны, са станцыі Драгобыч не было свабодных месцаў. Зараз рух цягнікоў прыпынены", — напісаў Ігар Зінкевіч.

Людзі перакрылі рух цягніка. Фота: facebook.com/igor.zinkevych

Людзі перакрылі рух цягніка. Фота: facebook.com/igor.zinkevych

Нагадаем, днямі нешта падобнае на Львоўшчыне ўжо здаралася. На станцыі Скнілаў у Львове 27 красавіка пасажыры, якім не хапіла месца ў вагонах электрычкі Львоў—Мукачава, блакавалі чыгуначныя шляхі.

Паводле korrespondent.net