Украіна. Дзве тоны тратылу для выбухаў у Дзень незалежнасці
Каля Данецку знайшлі дзве тоны тратылу, падрыхтаванага для выбухаў у Дзень незалежнасці Украіны
Служба бяспекі Украіны паведаміла пра выяўленне 1875 кілаграмаў тратылу, прызначанага для дыверсіяў у Дзень незалежнасці краіны. Пра гэта паведамляецца на сайце СБУ.
Як гаворыцца ў заяве спецслужбы, выбухоўка знойдзеная ў Мар’інскім раёне Данецкай вобласці. У СБУ сцвярджаюць, што з яе дапамогай прыхільнікі самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі планавалі ўчыніць выбухі на цывільных і вайсковых аб’ектах у вобласці перад святкаваннем Дня незалежнасці Украіны 24 жніўня.
Ніякіх звестак пра затрыманні датычных да падрыхтоўкі выбухаў няма. На сайце СБУ апублікаванае відэа з памяшкання, дзе была знойдзеная выбухоўка.