У В'етнаме пачалі адзначаць 40-годдзе завяршэння вайны

У В'етнаме пачаліся ўрачыстасці з нагоды 40-й гадавіны заканчэння вайны. У найбуйнейшым горадзе краіны Хашымін прайшоў грандыёзны ваенны парад.



2758c18d.jpg

30 красавіка 1975 года Сайгон (цяперашні Хашымін) быў заняты войскамі камуністаў Паўночнага В'етнама. Неўзабаве пасля паразы праамерыканскага рэжыму Паўднёвага В'етнама краіна аб'ядналася пад уладай камуністычных сіл, нагадвае www.bbc.co.uk.

Перамога камуністаў паклала канец зацяжному вайсковаму канфлікту, падчас якога загінулі па меншай меры тры мільёны в'етнамцаў і 58 тысяч вайскоўцаў ЗША.

Вайна ў В'етнаме стала першым ваенным канфліктам, які актыўна асвятляўся ў сусветных СМІ.