У Варшаве стварылі Сад праведнікаў

Тут можна знайсці інфармацыю пра людзей, якія ратавалі жыццё і годнасць іншых.



06c40a17_d773_4e13_8c4d_045176d97f05.jpg

У Варшаве адкрыты першы ў Польшчы Сад праведнікаў народаў свету (па-польску Ogród Sprawiedliwych). 
Сад праведнікаў адкрыты ў варшаўскім раёне Воля. А ідэя, каб у польскай сталіцы зрабіць такое месца, паявілася больш за год таму, 6 сакавіка, калі адзначаўся Еўрапейскі дзень памяці праведнікаў. Гэты дзень звязаны з датай смерці Мошэ Бейскага, які быў адным з заснавальнікаў Сада праведнікаў у Іерусаліме.
У часе Еўрапейскіх дзён памяці праведнікаў ушаноўваецца памяць усіх, хто ратаваў жыццё іншых падчас халакосту, этнічных чыстак, якія здараліся як у ХХ, так і ХХІ стагодздзі, а таксама памяць тых людзей, хто змагаўся за годнасць і свабоду чалавека ў таталітарных рэжымах. Аб тым, як было вырашана ўшанаваць памяць праведнікаў у Варшаве, распавядае Анна Зяркоўска з Дому сустрэч з гісторыяй:
– Варшаўскі сад зроблены па ўзору міланскага. Тут не толькі пасаджаны дрэвы ў гонар праведнікаў, але таксама пастаўлены камяні з інфармацыяй, чаму чалавек быў уганараваны такім званнем. Камітэт выбраў 6 чалавек. Сябры камітэту хацелі паказаць розных людзей, а таксама не канцэнтраваць увагі толькі на польскіх праведніках. Таму, сярод праведнікаў, апрача палякаў Марэка Эдэльмана, Яна Карскага, Магдалены Гродзкай-Глушкоўскай, ёсць таксама прозвішча забітай расейскай журналісткі Анны Паліткоўскай і Антоніі Лакатэлі, італьянскай місіянеркі, забітай у 1992 годзе ў Руандзе. Яе забілі падчас крывавай разні ў Руандзе, пасля таго, як яна пачала інфармаваць сьвет аб тым, што адбываецца ў краіне. Так што польскі Сад праведнікаў згадвае ня толькі польскую гісторыю, але і сусветную, – распавяла спадарыня Зяркоўска.
Для аўтараў гэтай ідэі было важна, што праведнікі самі былі добрымі людзьмі і неслі дабро іншым. Але, паводле канцэпцыі сада, у ім будзе ўшаноўвацца памяць галоўным чынам польскіх праведнікаў.
Паводле Беларускай службы Польскага радыё